Дукорскі маентак 1 ліпеня адзначыць сваё васьмігоддзе

29 / 06 / 23

1 ліпеня Дукорскі маёнтак  запрашае разам адсвяткаваць свой Дзень нараджэння – 8 гадоў.

Гасцей чакае цікавае тэматычнае шоу, якое перанясе ўсіх на два стагоддзі раней. Святочную сустрэчу ўзначаліць хлебасольны гаспадар пан Лявон Оштарп, стваральнік Дукорскага маёнтка. На вашых вачах адродзяцца самыя яркія перыяды з жыцця гэтага цудоўнага месца!

У праграме: майстар-класы па шляхецкіх танцах, конныя выступы, паказ спектакля «Пан Твардоўскі» у традыцыйным лялечным тэатры Батлейка і шмат чаго іншага.

Падрабязнасці чытайце на нашым сайце ў раздзеле «Афіша».