«Дукорскі маёнтак» запрашае адзначыць сямігоддзе

1 / 07 / 22

Комплекс «Дукорскі маёнтак» запрашае гасцей 2 ліпеня адзначыць разам свой сёмы дзень нараджэння.

Вас чакае вясёлая святочная праграма з выступленнямі музычных і танцавальных гуртоў, гістарычныя рэканструкцыі значных старажытных падзей, майстар-классы, конныя выступы, шляхецкія гульні і забавы, а таксама цікавы батлеечны спектакль.

Падарыце сабе хвалю яскравых эмоцый разам з «Дукорскім маёнтакам»!


Падрабязнасці свята:

13.00 – Адкрыццё свята;
13.10 – Шляхецкія гульні і забавы ад Пана вядоўцы;
13.30 – Вайскова-гістарычная рэканструкцыя: манеўры, паказальныя выступы, пешыя двубоі.
14.00 – Конны выступ: ваярскія практыкаванні, вальтыжаванне.
14.30 – Свецкая культура XIX стагоддзя: паказальныя танцавальныя выступы, майстар-класы па танцах.
15.00 – Музыка беларускіх кампазітараў у выкананні духавога квартэта.
15.45 – Шляхецкія гульні і забавы ад Пана вядоўцы;
16.00 – Батлеечны спектакль «Пан Твардоўскі».
16.30 – Вайскова-гістарычная рэканструкцыя: манеўры, паказальныя выступы, пешыя двубоі.
17.00 – Конны выступ: ваярскія практыкаванні, вальтыжаванне.
17.30 – Шляхецкія гульні і забавы ад Пана вядоўцы;
18.00 – Свецкая культура XIX стагоддзя: паказальныя танцавальныя выступы, майстар-класы па танцах.
18.45 – Закрыццё свята.

*у праграме магчымы змены

Дата: 2 ліпеня 2022 года.
Час правядзення: 13:00 – 19:00.
Квіткі: дарослыя – 20 руб., дзеці – 10 руб., да 7 год – бяскоштна.
Даведкі па тэлефонах +375 (44) 707-77-64,+375 (33) 357-77-64