Дукорскі маёнтак запрашае на Дзень сярэднявечнай культуры «Задора-2022»

10 / 08 / 22

13 жніўня Дукорскі маёнтак запрашае на Дзень сярэднявечнай культуры «Задора-2022».

Гасцей чакае сапраўднае свята, поўнае старажытнай музыкі, цікавых сярэднявечных танцаў, гульняў, забаў, турніраў, майстар-класаў, а таксама яскравае агнявое шоу на прыканцы мерапрыемства.

Праграма:

11.00 – Адкрыццё мерапрыемства;
11.10 – Турнір на дзідах;
11.40 – Ваярскія практыкаванні ад Пана Маршалка.
12.00 – Кідальны турнір ;
12.30 – Сярэднявечная музыка ў жывым выкананні;

12.30 – Майстар-клас па сыраварэнню;

13.00 – Паказальныя выступы і майстар-клас па сярэднявечных танцах;
13.30 – Бугурты: «Волчатня», «кола Одзіна», «кола Локі»;
14.30 – Сярэднявечная музыка ў жывым выкананні;
15.00 – Паказальныя выступы і майстар-клас па сярэднявечных танцах;
15.30 – Турнір «Двубояў»;
16.00 – Ваярскія практыкаванні ад Пана Маршалка;
16.30 – Турнір «Тры на тры»;
17.00 – Сярэднявечная музыка ў жывым выкананні;

17.00 – Майстар-клас па сыраварэнню;

17.30 – Паказальныя выступы і майстар-клас па сярэднявечных танцах;
18.00 – Штурм сярэднявечнага гарадзішча;
18.45 – Агнявое шоу. Фінал мерапрыемства.

*у праграме магчымы змены

Дата: 13 жніўня 2022 года.
Час правядзення: 11:00 – 19:00.
Квіткі: дарослыя – 20 руб., дзеці – 10 руб., да 7 год – бяскоштна.
Даведкі:

+375 (44) 707-77-64,
+375 (33) 357-77-64