Ці ёсць сярод вас героі, вартыя інтэрактыўнага каляднага падарожжа па традыцыйных абрадах беларусаў? 2 студзеня цягам усяго дня ў Дукорскім маёнтку пройдзе шэраг унікальных экскурсій.
Пад час мерапрыемстваў вы даведаецеся; навошта беднага ката пякуць у печы, скуль у вашую хату ідуць Цары, як не трапіць у лапы Яшчура і з чым правільна ўжываць шляхецкую гарэлку.
Усіх гасцей чакаюць фірменныя пачастункі. Пачатак у 13:00.
У вольны час для самастойнага наведвання даступны перавернуты дом, заасад, выстава рэтра-аўто, 400-гадовы Дуб жаданняў, сярэднявечнае гарадзішча, рамесныя майстэрні і шмат іншага.
12:00 – пройдзе аглядная экскурсія па музеі і вуліцы майстроў.
Падрабязнасці: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64.
Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (усяго 30 км. ад Мінска).