Дукорскі маёнтак запрашае на «Шляхецкія выходныя» з 19 лістапада па 11 снежня.
Гасцей чакае цікавая праграма з нацыянальным каларытам: аглядная экскурсія па маёнтку, прагляд батлеечнага спектакля, жывая музыка ў карчме, традыцыйная алкагольная забаўка «чарка на лязе» і гарачыя танцы.
12.00 – сустрэча гасцей у суправаджэнні музыкаў, майстар-клас па традыцыйных шляхецкіх танцах (збор на плошчы);
12.30 – знаёмства з гісторыяй Дукорскага маёнтка (музей другі паверх);
13.00 – паказ спектакля «Пан Твардоўскі» у традыцыйным лялечным тэатры Батлейка (музей першы паверх);
13.30 – аглядная экскурсія па вуліцы майстроў (ганчарная, майстэрня саломапляцення, майстэрня васковых свечак, кузня);
14.30 – жывая музыка ў Карчме.
* у праграме магчымы змены
Уваходны квіток на тэрыторыю комлпексу:
- да 7 гадоў – бясплатна,
- з 7 да 18 гадоў – 7 руб.,
- ад 18 гадоў – 15 руб.
Даведкі па тэлефонах:
+375 (44) 707-77-64,
+375 (33) 357-77-64