Дукорскі маёнтак запрашае на Шляхецкія выходныя

1 / 02 / 25

Дукорскі маёнтак запрашае на «Шляхецкія выходныя» 1-2 і 8-9 лютага.

Гасцей чакае незвычайны экскурс па шляхецкім жыцці. На дадатковай анімацыйнай экскурсіі ў 12:00 — ўрачыстая сустрэча з гарматай, шляхетныя выпрабаванні са зброяй, знаёмства з любоўнымі стасункамі саслоўя, а таксама частаванне крафтафай гарэлкай. 

Пасля можна наведаць аглядную экскурсію па музеі і вуліцы майстроў у 15:00, паглядзець перакулены дом, сярэднявечнае гарадзішча, браму XIX ст, 400-гадовы Дуб жаданняў, зазірнуць у заасад і на выставу рэтра-аўтамабіляў.

Больш падрабязнасцей — у раздзеле «Афіша».