Дукорскі маёнтак запрашае на тэматычныя выходныя «Сярэднявечча»

26 / 01 / 23

Час навагоднiх святаў скончыўся, але не нагоды для цікавых мерапрыемстваў. Дукорскі маёнтак распачынае серыю тэматычных выходных «Сярэднявечча», пад час якіх можна будзе навучыцца танцаваць пад старадаўнія матывы жывой музыкі, пазнаёміцца з жыццём сярэднявечнага гарадзішча, тэатра, адчуць сябе ваяром з мінулага. Гэта выдатная магчымасць цікава і незвычайна правесці час.

Пачынаючы з 21 студзеня і па 5 лютага, кожную суботу і нядзелю, для гасцей Дукорскага маёнтка будзе праходзіць забаўляльная праграма: 

12.00 – аглядная экскурсія па сярэднявечнаму гарадзішчу;
12.30 – знаёмства з ваярскай справай: лучны турнір, двубоі;
13.00 – сярэднявечныя казкі з духмянай гарбатай каля вогнішча;
13.30 – паказ батлеечнага спектакля “Дукорскі цмок” у суправаджэнні жывых музычных інструментаў і спеваў (музей, першы паверх);
14.00 – знаёмства з гісторыяй Дукорскага маёнтка (музей, першы паверх);
14.00 – аглядная экскурсія па Сярэднявечнаму гарадзішчу;
14.30 – аглядная экскурсія па вуліцы майстроў (ганчарная, майстэрня саломапляцення, майстэрня васковых свечак, кузня);

14.30 – знаёмства з ваярскай справай: лучны турнір, двубоі;
15.00 – сярэднявечныя казкі з духмянай гарбатай каля вогнішча;
15.30 – сярэднявечная музыка і майстар-клас па танцах (кафэ “Карчма”).

* у праграме магчымыя змены.

Уваходны квіток на тэрыторыю комлпексу:
- да 7 гадоў – бясплатна,
- з 7 да 18 гадоў – 10 руб.,
- ад 18 гадоў – 20 руб.

Зніжка 10% для падпісчыкаў сацыяльныя сетак Дукорскага маёнтка.

Даведкі па тэлефонах:

+375 (44) 707-77-64,
+375 (33) 357-77-64