«Дукорскі Маёнтак» запрашае ў падарожжа па эпохе Сярэднявечча

26 / 05 / 23

«Дукорскі Маёнтак» закрывае серыю вясновых тэматычных выходных цікавым падарожжам па эпохе Сярэднявечча. 27-28 траўня госці перааадоляць адлегласць у чатырнаццаць стагоддзяў і сустрэнуцца з вікінгамі, убачаць напружаныя яскравыя бойкі і даведаюцца пра жыцце гэтых магутных ваяроў, іх зброю і даспехі. Ну і куды ж без жывой музыкі ў Дукоры? Папулярныя сярэднявечныя матывы прагучаць у танцавальным майстар-класе, а таксама будуць радваць гасцей пад час мерапрыемства.


Праграма*:
12.00 – аглядная экскурсія - знаёмства з гісторыяй маёнтка і традыцыйнымі беларускімі рамёствамі;
13.00 – расповед пра зброю і даспехі;
13.30 – майстар-класс па сярэднявечных танцах;
14.00 – рэканструкцыя рыцарскага бою: бугурты, двубоі;
14.30 – баі на мяккай бяспечнай зброі з удзелам гледачоў;
15.00 – расповед пра зброю і даспехі;
15.30 – майстар-класс па сярэднявечных танцах;
16.00 – рэканструкцыя рыцарскага бою: бугурты, двубоі;
16.30 – баі на мяккай бяспечнай зброі з удзелам гледачоў;
17.00 – сярэднявечная музыка ў жывым выкананні.

* у праграме магчымыя змены.

Уваходны квіток на тэрыторыю комплексу:

  • да 7 гадоў – бясплатна,
  • з 7 да 18 гадоў – 10 руб.,
  • ад 18 гадоў – 20 руб.

Зніжка 10% для падпісчыкаў сацсетак Дукоры.

Даведкі:

+375 44 707-77-64,
+375 33 357-77-64