13 ліпеня Дукорскі маёнтак праводзіць ТЭМАТЫЧНЫ ДЗЕНЬ, прысвечаны XVII-XIX стст.
Вас чакаюць цікавыя пляцоўкі, дзе вы даведаецеся пра асаблівасці вайсковай справы, рыштунак і зброю розных эпох, свецкія моманты і сялянскую культуру. На тэматычнай пляцоўцы, прысвечанай народнаму жаночаму строю, кожная госцейка зможа адчуць сябе сялянкай XIX стагоддзя і прымерыць традыцыйную намітку.
І канешне, у гасцей будзе магчымасць наведаць пастаянныя аб’екты:
- перавернуты дом
- музей
- сярэднявечнае гарадзішча
- заасад
- Дуб жаданняў
- брама пач. XIX ст.
- рамесныя майстэрні і пункты харчавання
За асобную плату:
- сярэднявечны і пнеўматычны цір
- пракат лодак і катамаранаў
- вяровачны гарадок.
Кошт квіткоў:
Дарослыя - 25 BYN;
Дзеці 7-18 гадоў - 13 BYN;
Дзеці да 7 год, інваліды 1-2 груп, ветэраны ВАВ - бясплатна.
Зніжка 10% усім падпісчыкам сацсетак Дукоры. Квіткі набываюцца на месцы.
аг. Дукора, вул. Школьная, 15 (30 км. ад Мінска).
Даведкі: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64.