Дукорскі маёнтак запрашае на свята сярэднявечнай культуры «Задора»

18 / 07 / 23

Хутка ў Дукорскім маёнтку адбудзецца адна з самых доўгачаканых падзей гэтага лета - Свята сярэдневечнай культуры «Задора» - 2023.

12-13 жніўня гасцей чакае насычаная праграма: ваярскія турніры, тэатралізаваныя выступленні (гісторыі і легенды пра традыцыі і жыццё шатландскіх кланаў), рамесніцкія майстар-класы, конныя выступы, святочнае агнявое шоу, жывая музыка і яшчэ шмат чаго цікавага.

Свята пройдзе ў атмасферы сярэднявечнага драўлянага гарадзішча на беразе ракі. Для жадаючых застацца на нач будзе арганізаваны палатачны лагер.

Кошт квіткоў:

- дарослыя - 35 рублёў за кожны святочны дзень, за два дні - 60 рублёў;
- дзеці з 7 год - 15 рублёў за кожны святочны дзень, за два дні - 25 рублёў.
- дзецям да сямі год - бясплатна.

Падрабязнасці праграмы чытайце ў раздзеле «Афіша».