Дзе пакаштаваць самую вялікую шарлотку ў Беларусі: «Яблык фэст» у Суле

14 / 08 / 24

17 і 18 жніўня Парк гісторыі «Вялікае Княства Сула» запрашае прыняць удзел у «Яблык фэсце».

Госці даведаюцца шмат цікавага пра яблычны Спас, а таксама пачастуюцца шарлоткай і узварам з яблык сульскіх садоў. Шарлотку плануюць прыгатаваць уражваючых памераў – арганізатары кажуць, што яна будзе «самай вялікай у Беларусі» – дыяметрам больш за 2 метра. Таксама ў праграме – песні і танцы, гульні і віктарыны з падарункамі.


Дазнайцеся пра нешта новае для вас з гісторыі Радзімы – прыязджайце ў Сулу!

Час правядзення свята: з 14:00 да 17:00
Кошт квіткоў:
  • Дарослыя – 35 BYN
  • Дзеці школьнага ўзроста – 15 BYN
  • Сябрам Сулы – 30 BYN

*Сябры - усе, хто падпісаны на сацсеткі Сулы.

Кантакты:
Мінская обл., в.Сула, вул. Цэнтральная, 14
+375 29 613 77 01
+375 44 544 54 51