31 жніўня і 1 верасня ў Суле адбудзецца развітанне з летам: тут адзначаць Дзень ведаў!
Гэта дзіўнае і цудоўнае свята пачынае навучальны год і прыносіць шмат новых адкрыццяў. Так, у Суле пройдуць самыя цікавыя ўрокі гісторыі і музыкі для школьнікаў, малых дзетак, бацькоў і проста дарослых: «Гукі беларускай музыкі» з вакалістамі і музыкамі народнага хору імя Г. І. Цітовіча. А на перапынках – разнастайныя майстар-класы, козатэрапія, лялечныя спектаклі ў «Батлейцы» і шмат другіх вяселых гульняў ды актыўнасцей.
Падрабязнасці праграмы і кошт квіткоў – у нашым раздзеле «Афіша».