Дзяды ў парку гісторыі «Сула»: традыцыі памінання продкаў і вандроўкі ў мінулае

28 / 10 / 26

Для беларусаў Дзяды – асаблівы час памяці пра продкаў, калі ўспамінаюць родных, захоўваюць сямейныя традыцыі і звяртаюцца да гісторыі свайго роду. 31 кастрычніка і 1 лістапада ў парку гісторыі «Сула» можна будзе даведацца больш пра сэнс гэтага свята і пакаштаваць куццю – традыцыйную страву, звязаную з памінальнымі абрадамі.

Для гасцей, якія застануцца ў парку на начлег 31 кастрычніка, падрыхтавана адмысловая вандроўка «Дзікае паляванне ў Суле» з паляўнічай вячэрай. Удзел магчымы толькі па папярэдняй замове.

Браніраванне: +375 44 544-54-51.

Экскурсіі па парку

З серады па нядзелю а 13:00 для самастойных наведвальнікаў праводзіцца экскурсія «5000 крокаў беларускай гісторыі». А 31 кастрычніка ў гэты ж час пачнецца дзіцячая экскурсія «Падарожжа па спіралі часу».

Удзельнікаў чакае ўрачыстая сустрэча з музыкамі, знаёмства з гісторыяй, дэманстрацыя працы каваля і ганчара, а таксама катанне на брычцы. Калі дазволіць надвор’е, можна будзе пракаціцца і на дракары. Катанне на брычцы – платная паслуга.

Кошт экскурсіі «Падарожжа па спіралі часу»:
для дарослых – 60 рублёў;
для дзяцей – 45 рублёў.

Уваходны квіток у парк уключаны ў кошт экскурсіі.

Уваходныя квіткі ў парк:
для сяброў парку – 40 рублёў замест 45;
для дзяцей ад 7 да 17 гадоў уключна – 25 рублёў.

Даведкі: +375 29 613 77 01.