Сула запрашае цікава правесці выходныя. 22 і 23 лістапада завітайце на экскурсіі, прысвечаныя сямʼі Ленскіх — менавіта іх прыгожая сядзіба знаходзіцца ў парку сярэднявечнай гісторыі.
Сядзіба Ленскіх складаецца з будынкаў і артэфактаў, якія ў Суле беражліва аднаўлялі і збіралі, каб захаваць памяць аб гэтым годным родзе. Гэта сапраўдная гістарычная каштоўнасць. Тут можна не толькі даведацца пра гісторыю жыцця гаспадароў былой сядзібы, але і насамрэч атрымаць неверагодныя эмоцыі і пачуцці ад аповедаў пра іх лёс. Не прапусціце гэтую цікавую вандроўку па мінулым!
Кошт квіткоў: 15 BYN – дзеці, 40 BYN – дарослыя.
Таксама 22 і 23 лістапада вы можаце прыняць удзел у гістарычнай экскурсіі «5000 крокаў беларускай гісторыі».
Кошт квіткоў: 40 BYN – дзеці, 50 BYN – дарослыя, уваходны квіток у падарунак.


