Гуканне вясны ў Дукорскім маёнтку: народныя абрады і сямейны адпачынак

2 / 03 / 26

У Дукорскім маёнтку рыхтуюцца гучна і весела сустрэць вясну. 21, 22, 28 і 29 сакавіка тут пройдзе зборная анімацыйная экскурсія «Гуканне вясны», якая перанясе гасцей у свет старажытных беларускіх абрадаў і традыцый.

Свята пачнецца з урачыстай сустрэчы гасцей і галоўнага абраду — гукання вясны. У праграме таксама батлейка, вясновая віктарына, стварэнне абрадавай птушачкі, традыцыйныя карагоды і народныя гульні. Асаблівую атмасферу створыць катанне на коннай брычцы, якое спадабаецца і дзецям, і дарослым.

Пачатак анімацыйнай экскурсіі: у 14:30.

Акрамя святочнай праграмы, госці змогуць самастойна наведаць перавернуты дом, браму XIX стагоддзя, музей, рамесныя майстэрні, сярэднявечны горад, заасад, выставу рэтрааўтамабіляў і Дуб жаданняў. Таксама ў 12:00 і 15:00 адбудуцца класічныя экскурсіі па музеі гісторыі сядзібы і вуліцы майстроў.

БІЛЕТЫ:

Анлайн-білет "Гуканне вясны" (стандартны білет + анімацыйная экскурсія "Гуканне вясны") - 40 рублёў з чалавека (колькасць абмежаваная).
Білеты на экскурсію "Гуканне вясны" - выключна анлайн, на BezKassira.by.

Стандартны білет (без наведвання экскурсіі "Гуканне вясны"):
Стандартныя білеты набываюцца на касе ў дзень мерапрыемства.
  • Дарослыя - 30 рублёў;
  • Дзеці 7-17 гадоў - 15 рублёў;
  • Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, суправаджаючыя дзяцей з інваліднасцю 3-4 ступені, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі - бясплатна.


ДЛЯ АРГАНІЗАВАНЫХ ГРУП (20+ ЧАЛАВЕК) магчыма асобная замова экскурсіі ў перыяд з 17.03 па 29.03.
Папярэдні запіс групы абавязковы!

Даведкі і бронь: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64.