Калядныя выходныя ў Дукорскім маёнтку працягваюцца

13 / 01 / 23

Калі вы яшчэ не паспелі прыняць удзел у святочнай праграме Дукорскага маёнтка, то вось шыкоўная навіна! Кальдныя выходные адбудуцца зноў 14 і 15 студзеня. Гэта выдатная магчымасць сустрэць цікава Стары Новы год.

Праграма:

12.00 – знаёмства з гісторыяй маёнтка (сустракаемся на плошчы);

12.30 – паказ традыцыйнага батлеечнага спектакля “Цар Ірад” у суправаджэнні жывых музычных інструментаў і спеваў (музей, першы паверх);

13.00 – сустрэча ды гульні з традыцыйным героем калядаў - Чортам (пляцоўка побач з музеем);

13.15 – калядаванне з Казой, традыцыйнымі танцамі і жывой музыкай (страўня)**;

13.30 – аглядная экскурсія па вуліцы майстроў (ганчарная, майстэрня саломапляцення, майстэрня васковых свечак, кузня);

14.30 – майстар-клас па вырабе саламянага сонейка (кафэ “Карчма”)***;

15.00 – жывая музыка ў Карчме.

* у праграме магчымыя змены.

** падчас калядавання за даплату (5 руб.) магчыма атрымаць салодкі падарунак ад Дукорскага маёнтка.

*** Колькасць удзельнікаў майстар-класа абмежаваная. Удзел ажыццяўляецца па жывой чарзе. Для экскурсійных груп майстар-классы не праводзяцца.

Для ўсіх жадаючых  з 13.00 па 16.00 можна сустрэцца з Дзедам Марозам і Снягуркай і атрымаць салодкія падарункі за выразнае чытанне вершаў ці выкананне песень.

Уваходны квіток на тэрыторыю комлпексу:

- да 7 гадоў – бясплатна,
- з 7 да 18 гадоў – 10 руб.,
- ад 18 гадоў – 20 руб.

Даведкі па тэлефонах:

+375 (44) 707-77-64,
+375 (33) 357-77-64