Надыйшоў святочны час у Дукорскім маёнтку: з 13 снежня 2025 па 18 студзеня 2026 года завітайце на адмысловую анімацыйную экскурсію для дарослых і дзяцей.
Экскурсіі для арганізаваных груп ад 20 чалавек
У атмасферы 200-гадовага маёнтка адбудзецца знаемства з каляднымі традыцыямі беларусаў: вы сустрэніцеся з каляднымі героям і самі прымерыце іх ролі, зробіце на памяць самаробнае святочнае ўпрыгожанне. Ну, і куды без пачастункаў: яркі пернік — дзецям, дэгустацыя гарэлкі «Дука» — дарослым. Вандроўка скончыцца катаннем на санях або ў брычцы.
Працягласць экскурсіі: 1.5-2 гадзіны.
Пасля экскурсіі застанецца час на самастойнае наведванне перавернутага дома, рамесных майстэрняў, музея гісторыі сядзібы, брамы XIX ст., сярэднявечнага гарадзішча, заасаду, Дуба жаданняў і г.д.
Кошт квіткоў:
Дзеці - 40 BYN,
Дарослыя - 45 BYN.
За асобную плату даступныя абеды ў Карчме, кошты ад 5 BYN.
Падрабязнасці, бронь: +375 (44) 707-77-64, +375 (33) 357-77-64.
Папярэдні запіс групы абавязковы!
Экскурсіі для індывідуальных наведвальнікаў
Даты:
13-14, 20-21, 25-28, 30-31 снежня
2-4, 10-11, 17-18 студзеня
На анімацыйнай экскурсіі даведаецеся:
- ці можа свята задобрыць сэрца злодзея;
- як стаць добрым калядоўнікам і зарабіць смакоцце;
- што ўпрыгожвалі нашыя продкі да з’яўлення ў хатцы яліны.
Разам з Дзедам Марозам дашлеце паштоўкі блізкім і для сябе адмысловы сувенір атрымаеце.
Удзел уваходзіць у кошт білета, папярэдні запіс не патрэбны. У праграме магчымы змены.
У вольны час для самастойнага наведвання даступныя брама XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, перавернуты дом, сярэднявечны горад, заасад, выстава рэтра аўто і Дуб жаданняў. У 12:00 і 15:00 далучайцеся да экскурсіі па музеі гісторыі сядзібы і вуліцы майстроў.
Кошт квіткоў:
Дарослыя - 25 рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў - 15 рублёў;
Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, суправаджаючыя дзяцей з інваліднасцю 3-4 ступені, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі - бясплатна.
Зніжка 10% усім падпісчыкам сацсетак Дукоры.
Даведкі: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64.
Адрас: Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (усяго 30 км ад Мінска).


