12-13 ліпеня ў парку адкрываецца сапраўднае свята смаку і гісторыі. Гасцей чакае дэгустацыя халадніка ад таленавітых кухмiстраў, гістарычныя аповеды на розных лакацыях, а таксама вясёлая праграма ў цэнтры парку з 14:00 да 17:00. Для аматараў незвычайных уражанняў — катанне на сярэднявечным дракары і брычцы.
Кошт:
-
Дарослы — 40 бел.рублёў.
-
Дзіцячы (7-18 гадоў) — 15 бел.рублёў.
Парк адкрываецца для гасцей у 10:00. Святочная праграма пройдзе з 14:00 да 17:00, а ў 17:30 завершацца экскурсіі.
Не прапусціце магчымасць акунуцца ў атмасферу беларускага лета!