29 чэрвеня Дукорскі маёнтак запрашае ўсіх акунуцца ў атмасферу сапраўднага Купалля! Вас чакае ноч, напоўненая старажытнымі абрадамі, традыцыйнымі забавамі і непаўторнай беларускай гасціннасцю. Рыхтуйцеся да яркіх уражанняў, запальных танцаў і магічных момантаў!
З 14:00 пачнуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі, дзе кожны зможа знайсці сабе занятак па душы. Навучыцеся ствараць зёлкавыя пано, даведайцеся пра сакрэты абрадавай кухні беларусаў на лекцыі з частаваннем, зрабіце ўласныя арама-сашэ і соль з эфірнымі алеямі. Аматараў хэнд-мейда чакаюць майстар-класы па пляценні на пальцах і вянкоў, а таксама расповеды ад майстроў музычных інструментаў. Для самых маленькіх гасцей будзе паказана батлейка «Купальскае шчасце» і арганізаваны роспіс масак з пап’е-машэ.
У 15:00 на галоўнай сцэне разгорнецца тэматычная праграма з гульнямі, забавамі, традыцыйнымі танцамі і спевамі. А ўвечары вас чакаюць выступленні папулярных беларускіх гуртоў: Еthnoloops, «Росквіт», Nevika і Kas. Кульмінацыяй свята стане абранне Купалінкі і Купаліша, купальскае шэсце, танцы з агнём, скокі праз вогнішча і пусканне вянкоў па вадзе. Завершыцца ноч святочным фаер-шоў і карагодамі каля купальскага вогнішча.
Не прапусціце магчымасць стаць часткай чароўнага Купалля ў Дукорскім маёнтку! Квіткі можна набыць на ўваходзе. Кошт: дарослыя – 40 BYN, дзеці 7-17 гадоў – 15 BYN. Для падпісчыкаў сацсетак дзейнічае зніжка 10%. Дзеці да 7 год, інваліды 1 і 2 груп, дзеці з інваліднасцю, імяніннікі, героі Беларусі і ветэраны ВАВ – уваход бясплатны. Для зручнасці гасцей будзе арганізаваны трансфер з Мінска.
За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся па тэлефонах: +375 (44) 707 77 64; +375 (33) 357 77 64. Да сустрэчы ў Дукоры!