Купальская ноч у Суле: абрады, музыка і міфы

19 / 06 / 25
У Суле 20 чэрвеня адбудзецца непаўторная начная экскурсія, прысвечаная старажытнаму беларускаму святу Купалле. Гэта ўнікальная магчымасць акунуцца ў атмасферу фальклору, абрадавых песень і танцаў, а таксама пазнаёміцца з беларускімі традыцыямі.

Гасцей чакае насычаная праграма: ад 20:00 да 24:00 наведвальнікі змогуць далучыцца да майстар-класа па пляценню вянкоў, паспрабаваць аўтэнтычныя стравы, паскакаць праз вогнішча і ўзяць удзел у фальклорных гульнях. Асаблівай атмасферы дададуць музычныя выступы, пусканне вянкоў па вадзе, міні-квэст “Шуканне папараць-кветкі” і рэканструкцыя абраду “Барана”. Завершыць вечар факельнае шэсце, якое перанясе ў свет беларускіх міфаў і легенд. Арганізатары папярэджваюць: будзьце гатовыя да сустрэчы з міфічнымі істотамі! 

Кошт квіткоў: 40 руб. для гасцей, 35 руб. для падпісантаў сацсетак Сулы, 15 руб. для дзяцей 7–17 гадоў, дзеці да 7 гадоў — бясплатна.
Кантакты:  +375 (29) 613-77-01, +375 (33) 615-77-01.
в. Сула, вул. Цэнтральная, 14.