Купалле ў «Суле» — ноч, калі рэкі свецяцца, духі ходзяць, а звяры размаўляюць.
4 і 5 ліпеня ў парку гісторыі «Сула» адбудзецца святкаванне аднаго з самых загадкавых і прыгожых беларускіх народных свят — Купалля.
Дзённая праграма (4 і 5 ліпеня, з 13:00 да 17:00):
-
пляценне вянкоў;
-
абіранне Купалкі;
-
знаёмства з купальскімі традыцыямі і гульнямі;
-
частаванне зёлкавай гарбатай;
-
урачыстае распальванне вогнішча і карагоды;
-
пусканне вянкоў па вадзе;
-
скокі праз вогнішча;
-
пошук папараць-кветкі.
Вячэрняя праграма (толькі 4 ліпеня, з 19:00 да 24:00):
-
пляценне вянкоў;
-
купальскія спевы і забавы;
-
частаванне зёлкавай гарбатай;
-
дэманстрацыя купальскіх вобразаў;
-
факельнае шэсце — 21:30 (ад замкавага дворыка);
-
урачыстае распальванне вогнішча і карагоды — 21:40;
-
пусканне вянкоў па вадзе — 22:10;
-
скокі праз вогнішча — 22:45;
-
пошук папараць-кветкі — 23:30.
На працягу свята гасцей чакаюць сустрэчы з міфічнымі істотамі беларускага фальклору.
Арганізатары просяць загадзя зрабіць скрыншот падпіскі або набытых анлайн-квіткоў.
Кошт:
-
45 BYN — для дарослых;
-
40 BYN — для падпісчыкаў сацыяльных сетак;
-
25 BYN — для дзяцей ад 7 да 18 гадоў (дзецям да 7 гадоў — бясплатна);
-
15 BYN — для дзяцей са шматдзетных сем'яў (пры наяўнасці пасведчання).
Сула запрашае разам сустрэць самую чароўную ноч лета і дакрануцца да сапраўдных беларускіх традыцый.
Больш цікавага вы знойдзеце тут: «Што паглядзець».

