Ноч Музеяў у Суле

4 / 05 / 26

Парк сярэднявечнай гісторыі «Вялікае Княства Сула» запрашае 16 мая на асаблівую падзею — Ноч музеяў у Суле.

Старажытныя муры замкаў пачынаюць раскрываць свае сакрэты…

«Забытыя цені продкаў» — гэта ўнікальная начная прыгода з элементамі квэста, натхнёная містычнымі гісторыямі і легендамі. Менавіта ў гэтую ноч мяжа паміж светамі становіцца тонкай, і дзверы ў невядомае прыадчыняюцца.

Завітайце — магчыма, менавіта вы адшукаеце страчаны скарб Сулы ці станеце часткай новай легенды. Няхай гэта ноч будзе сапраўды чарадзейнай!

Квіток, набыты ўдзень, дазваляе наведаць і вячэрнюю праграму.

Каб поўнасцю адчуць атмасферу падзеі, раім загадзя забраніраваць нумар у гатэлі: +375 44 544 54 51

Месца правядзення: Сула, вул. Цэнтральная, 14.