У жніўні Парк гісторыі «Сула» адзначыць сваё 20-годдзе. З гэтай нагоды для гасцей падрыхтавалі цыкл тэматычных мерапрыемстваў, якія пройдуць 1, 2, 8, 9, 15 і 16 жніўня.
Першыя святочныя выходныя – 1 і 2 жніўня – будуць прысвечаны народнай культуры, беларускім традыцыям і сувязі пакаленняў. Наведвальнікаў чакае насычаная праграма, якая дазволіць бліжэй пазнаёміцца з рамёствамі і звычаямі продкаў.У праграме:
- лекцыі-дэманстрацыі па выцінанцы, саломапляценні, маляванцы і ткацтве;
- традыцыйныя беларускія пачастункі;
- імправізаваны кірмаш з тэматычнай фотазонай;
- народныя гульні і танцы.
Уваходны білет адкрывае доступ не толькі да святочнай праграмы, але і да больш як 30 лакацый парка. Госці таксама змогуць пракаціцца на дракары і брычцы, паўдзельнічаць у дэгустацыях і акунуцца ў атмасферу розных гістарычных эпох.
Юбілейныя мерапрыемствы стануць часткай вялікага святкавання, прысвечанага двум дзесяцігоддзям працы парка, які ўжо 20 гадоў знаёміць гасцей з гісторыяй, культурай і традыцыямі Беларусі.
Кантакты: +375 29 613 77 01.


