Хутка ў парку гісторыі «Сула» пройдуць «Купальскія ўікенды», прысвечаныя аднаму з самых прыгожых старажытных беларускіх свят.
У праграме традыцыйныя гульні, спаборніцтвы і забавы, майстар-класы па сярэднявечных танцах і традыцыйных рамёствах, пляценне купальскіх вянкоў, якія потым можна пусціць па рацэ Сула, варажба, ачышчэнне агнём і вадой, карагоды, сустрэча з персанажамі беларускай міфалогіі і многае іншае.
Кульмінацыя свята – распальванне святочнага вогнішча і скокі праз агонь.
Даты «Купальскіх ўікендаў»:
- Суботы 25.06 /02.07 /09.07,
- Нядзелі 26.06 /03.07 /10.07.
Няма абмежаванняў па ўзросце: 0+
Ўваходны квіток на тэрыторыю парка:
- Дарослыя – 25.00 руб.
- Сябры Сулы – 20.00 руб.
- Дзеці – 15.00 руб.
- Дзеці да 7 гадоў - уваход вольны