У парку гісторыі «Сула» 17 і 18 кастрычніка пройдзе тэматычная праграма «Бацькоўская хата». Гасцей чакаюць з 14:00 да 17:00 на Кірмашовай плошчы.
«Бацькоўская хата» — асаблівы сімвал беларускай культуры. Гэта не проста стары дамок, а месца, дзе жывуць успаміны пра дзяцінства. У літаратуры хату ўвогуле уяўляюць як жывую істоту, якая і беражэ сваіх гаспадароў.
17 і 18 кастрычніка з 14:00 да 17:00 на Кірмашовай плошчы парка пройдзе тэматычная экскурсія для ўсіх ахвотных.
Гасцей чакае смачны гарбузовы суп!
Уваходныя квіткі ў парк:
- для сябраў парка — 40 BYN замест 45 BYN;
- дзецям ад 7 да 17 гадоў — 25 BYN;
- дзецям да 7 гадоў — бясплатна.
Хочаце пачаць дзень з вялікай вандроўкі? А ля 13:00 «Сула» запрашае на экскурсію «5000 крокаў беларускай гісторыі». Кошт:
- 60 BYN — для дарослых;
- 45 BYN — для дзяцей 7-17 гадоў.
Працягласць — каля 2 гадзін. Уваходны квіток у парк — у падарунак.
А калі надвор’е дазволіць — можна будзе пракацiцца на дракары!


