Свята Грамніцы — адно з самых сімвалічных у народным календары. Яно адзначаецца ў пачатку лютага і лічыцца момантам сустрэчы зімы з вясной. У народзе яго яшчэ называюць Стрэчанне — дзень, калі прырода робіць першы крок да абуджэння.
З даўніх часоў у гэты дзень людзі наведвалі храмы, асвячалі свечкі і захоўвалі іх у дамах як абярэг на ўвесь год. Агню надавалі асаблівую сілу — яго лічылі свяшчэннай стыхіяй, крыніцай святла, цяпла і абароны.
31 студзеня і 1 лютага гасцей Сулы чакае знаёмства з гісторыяй і традыцыямі Грамніц: што азначала гэтае свята для нашых продкаў і чаму яно дагэтуль застаецца актуальным.
Кошт уваходнага квітка:
— 40 руб. — дарослыя
— 35 руб. — сябры ў сацсетках
— 15 руб. — дзеці ад 7 гадоў
Дзецям да 7 гадоў і людзям з інваліднасцю 1–2 групы — уваход вольны.
Станьце часткай цікавага свята ў Суле!


