Зіма паступова саступае месца вясне — а значыць, час святкаваць Масленіцу. У Дукорскім маёнтку гэта робяць па-сапраўднаму: з карагодамі, агнём, народнымі выпрабаваннямі і, вядома, духмянымі блінамі.
Гасцей чакае насычаная праграма: масленічныя гульні, катанне на конях, спальванне пудзіла Марэны і святочная атмасфера, у якой лёгка забыцца пра гарадскую мітусню. А яшчэ — бліны і крафтавы алкаголь, бо святкаваць тут умеюць як мае быць.
Даты для ўсіх ахвотных:
14.02, 28.02, 01.03, 07.03, 08.03
Пачатак масленічнай экскурсіі: 14:30
У вольны час можна самастойна наведаць перакулены дом, браму XIX стагоддзя, музей, рамесныя майстэрні, сярэднявечны горад, заасад, выставу рэтра-аўто і Дуб жаданняў.
Таксама ў 12:00 і 15:00 праходзяць класічныя экскурсіі па музеі гісторыі сядзібы і вуліцы майстроў.
Квіткі (колькасць абмежаваная):
-
Масленічны білет (стандартны + масленічная экскурсія) — 40 руб.
-
Стандартны білет:
— дарослыя — 30 руб.
— дзеці 7–17 гадоў — 15 руб.
— дзеці да 7 гадоў, імяніннікі і льготныя катэгорыі — бясплатна
Стандартныя білеты набываюцца на касе ў дзень мерапрыемства, масленічныя — толькі анлайн на BezKassira.by.
Для арганізаваных груп (20+ чалавек):
14.02–08.03, працягласць — 1,5–2 гадзіны
Кошт: дарослыя — 45 руб., дзеці — 40 руб., дзеці да 7 гадоў — бясплатна.
Даведкі і браніраванне:
+375 (44) 707-77-64
+375 (33) 357-77-64


