«Русальны тыдзень»: беларускія традыцыі ў Суле ажываюць

4 / 06 / 25

Ці чулі вы пра «Русальны тыдзень»? Ужо ў гэтыя выходныя, 7 і 8 чэрвеня, у Суле ў вас будзе магчымасць даведацца пра гэту і іншыя цікавыя традыцыі, якія распачынаюць цыкл летніх беларускіх абрадаў.

Ён пачынаўся са Свята Тройцы, за якім ішоў традыцыйны «Русальны тыдзень». У розных кутках нашай краіны гэты перыяд святкавалі па-свойму, захоўваючы ўнікальныя звычаі.

У маёнтку Сула вас чакае захапляльнае падарожжа ў свет «Зялёных святак»! Вы ўбачыце рэканструкцыю старажытнага абраду, які ўключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі — «Ваджэнне Кусты».

Таксама вас чакае:

- Святочная праграма з 14:00 да 17:30,
- Майстар-клас па традыцыйных русальных спевах,
- Танцы, карагоды і народныя гульні,
- Удзел у абрадзе «Ваджэнне Кусты».

Далучайцеся да святкавання, каб пазнаёміцца з багатай спадчынай Беларусі! Больш падрабязнасцяў тут.