13 і 14 чэрвеня Парк сярэднявечнай гісторыі «Сула» запрашае на «Халаднік-фэст» — свята беларускай кухні, летняга настрою і народных традыцый.
На працягу двух дзён гасцей будуць частаваць халадніком са шчаўя, а таксама чакае насычаная праграма з лекцыямі, майстар-класамі, конкурсамі і музыкай.У праграме фэсту:
• лекцыя «Што і як елі нашы продкі?»;
• віктарына «10 пытанняў пра халаднік»;
• майстар-клас па ткацтве зёлкамі;
• выступ музыкаў;
• народныя гульні і конкурсы;
• спаборніцтвы па прыгатаванні самага смачнага халадніку сярод гасцей.
Асобнай падзеяй стане розыгрыш «ружовага бокса» сярод наведвальнікаў у ружовым адзенні.
Умовы ўдзелу:
• Прыйсці на фэст у адзенні ружовага колеру.
• Зрабіць фота або відэа ў сваім вобразе на тэрыторыі парку «Сула».
• Апублікаваць гісторыю ў Instagram з адзнакай @parksula.by і хэштэгам #халаднікфэстусуле да 16:00.
• Знаходзіцца на Кірмашовай плошчы ў 16:30 падчас абвяшчэння пераможцаў.
• На момант розыгрышу акаўнт павінен быць адкрытым.
У «ружовы бокс» увайшлі мёд, гарбата, паштоўка з краявідамі Сулы і гліняная міска ад сульскага ганчара. Падарункі таксама атрымаюць удзельнікі, якія зоймуць другое і трэцяе месцы.
Месца правядзення: Сула, вул. Цэнтральная, 14


