Калі вы яшчэ не паспелі спаліць пудзіла Зімы і пакаштаваць гарачых бліноў, ёсць выдатная нагода выправіць гэта ўжо на бліжэйшых выходных. 28 лютага і 1 сакавіка Парк сярэднявечнай гісторыі Сула запрашае на Шчодрую Масленіцу.
Гэта свята, якое абуджае пасля зімовага сну і сімвалічна адкрывае дзверы ў новы сезон.
У праграме:
- выпяканне і частаванне двухметровым блінам,
- зёлкавая гарбата з сульскім мядочкам,
- спальванне Марэны,
- народныя абрады, гульні і жывая музыка.
Кошт:
Для сяброў з сацыяльных сетак дзейнічае спецыяльны кошт — 35 рублёў замест 40.
Дзецям ад 7 да 17 гадоў — 15 рублёў, а для малых да 7 гадоў уваход вольны.
Пачатак: 13:00.
Месца правядзення: Сула, вул. Цэнтральная, 14.
Кантакты: +375 29 6137701.
Калі хочацца сапраўднага свята з каларытам і густам, самы час планаваць паездку ў Сулу і разам набліжаць вясну!


