На вялікіх выходных 7-10 лістапада ў Суле пройдзе тэматычная вандроўка «Паштовыя прыпынкі мінулага».
Мерапрыемства прысвечана гісторыі паштовай справы. У вас есць магчымасць папрактыкавацца ў каліграфіі і напісаць ліст пяром і чарніламі (толькі 9 і 10 лістапада), а пасля зрабіць сваім родным і сябрам прыемны падарунак — адправіць яго разам з паштоўкай з пошты Сулы ў любую краіну свету!
Таксама вы прымеце ўдзел у інтэрактыўнай лекцыі «Цікавосткі паштовай справы». Вас чакаюць тэматычныя віктарыны на лакацыях парка.
Акрамя асаблівай праграмы Сула прапануе:
- аглядныя экскурсіі ў 13.00 і ў 15.00 для ўсіх жадаючых;
- катанне на брычцы і дракары;
- шмат тэматычных лакацый.
Завітайце ў Сулу, каб цікава правесці час разам з сябрамі і блізкімі.