Сустракаемся «Пад Ялінкай»: новая анімацыйная экскурсія ў Дукорскім Маёнтку

26 / 12 / 23

Сустракайце новы год з цікавымі прыгодамі ў вяселай кампаніі – Дукорскі маёнтак запрашае разам адправіцца ў святочную вандроўку «Пад Ялінкай».

Гэта анімацыйная экскурсія з удзелам любімых герояў. Пан Маршалак, Дзед Мароз і Снягурка, калядныя Дзед і Каза і, канешне, Чорт – усе калядныя і навагоднія персанажы сабраліся разам, каб госці ад душы пагулялі, патанчылі і пакалядавалі.

Акрамя гэтага, у праграме: зімовыя забавы і выпрабаванні; спасборніцтвы за прызы ад дукорскіх майстроў і мясцовай вінакурні; удзел у шэрагу калядных майстар-класаў, дзе вы зробіце сабе сувенір на доўгую памяць; дэгустацыя традыцыйных напояў беларусаў і цікавы экскурс у тэхналагію іх стварэння.


Калі: 2 студзеня, 12:00
Дзе: Мінская вобл., Пухавічскі р-н а/г Дукора, вул. Школьная, 15

Кошт квіткоў:
- дзеці да 7 год, ветэраны ВАВ, інваліды 1-2 груп - бясплатна;
- дзеці 7-18 год - 10 рублёў;
- дарослыя - 20 рублёў.

Папярэдні запіс не патрэбны, квіткі набываюцца на касе 02.01.2024
Зніжка 10% на ўваход падпісчыкам сацсетак Дукорскага Маёнтка.