20 верасня у «Дукорскім маёнтку» адзначаць свята Багач і восеньскае раўнадзенства ў лепшых беларускіх традыцыях. У праграме – абрад «Багач», традыцыйныя гульні і танцы, жывая музыка, майстар-класы, лекцыі-дэгустацыі, кулінарная пляцоўка і конкурс на самую вялікую гародніну.
ПРАГРАМА (галоўная сцэна):13.00 – адкрыццё свята, гульні і забавы ад вядоўцы;
13.30 – абрад «Багач» пры ўдзеле гасцей свята;
14.00 – традыцыйныя танцы і гульні ў суправаджэнні жывой музыкі ад гурта «Гасцінец»;
14.30, 15.30, 16.30 – гульні і забавы ад вядоўцы;
14.30, 15.30 – лялечны тэатр-батлейка «Дукорскі цмок»;
15.00, 17.00 – традыцыйная музыка ад «Смыковай капэлы»;
16.00 – традыцыйныя гульні і танцы пад жывы гук ад дукорскіх музыкаў;
17.30 – адмысловыя святочныя пачастункі і закрыццё свята.
Лекцыя: «Жаночы традыцыйны строй».
Лекцыі-дэгустацыі:
– «Bibendum vitae альбо што пілі нашы продкі»;
– традыцыйныя стравы ад знаўцы беларускай кухні Алены Мікульчык.
Майстар-класы:
– пляценне на пальцах у традыцыйнай тэхніцы;
– зёлкавае пано;
– багачоўская свечка з натуральнага пчалінага воску;
– вясельная папяровая кветка;
– абярэжная лялька-мотанка;
– завушніцы ў выглядзе саламянага павука.
Таксама на свяце будуць працаваць кулінарная пляцоўка, а для ўдзельнікаў падрыхтуюць прызы і пачастункі.
*У праграме магчымыя змены.
КОНКУРС
На свяце пройдзе конкурс на самую вялікую гародніну. Падарунак атрымае той, хто прывязе сапраўднага волата са свайго агарода. Збор гародніны – каля сцэны.
ТРАНСФЕР
20 верасня будзе арганізаваны трансфер Мінск – Дукорскі маёнтак – Мінск за асобную плату. Папярэдні запіс на трансфер абавязковы. Падрабязнасці размешчаны на сайце dukora.by.
БІЛЕТЫ
Дарослыя – 40 рублёў;
дзеці 7–17 гадоў – 25 рублёў;
дзеці да 7 гадоў, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, суправаджаючыя дзяцей з інваліднасцю 3–4 ступені, дарослыя з інваліднасцю 1–2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі – бясплатна.
Для падпісчыкаў сацыяльных сетак дзейнічае зніжка 10%.
*Колькасць білетаў не абмежаваная.
ДАВЕДКІ: +375 (44) 707 77 64, +375 (33) 357 77 64.
Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (30 км ад Мінска).


