Свята восені «Багач» у «Фестывальным»: традыцыі, танцы і рамёствы ў адным дне

22 / 09 / 25

Свята «Багач» у клубе «Фестывальны» — гэта выдатная магчымасць акунуцца ў беларускія традыцыі, атрымаць цёплы настрой і незабыўныя ўражанні.

У народным календары «Багач» адзначае завяршэнне збору ўраджаю. Галоўным сімвалам свята з’яўляецца васковая свечка ў лубцы з жытам, якую ставяць на Покуць і захоўваюць на працягу ўсяго года, каб забяспечыць багацце і шчасце гаспадарам. Па традыцыі, зерне ў лубок ссыпалі па жменьцы ўсёй вёскай пад час урачыстага абыходу, а сам Багач аддавалі маладой пары або самой удалай сям’і, каб з гэтага зерня пачынаць пасевы і спадзявацца на добры ўраджай.

Праграма свята:
  • урачыстае шэсце і абрадавае дзеянне;
  • беларускія народныя танцы і жывая інструментальная музыка;
  • выступы фальклорных гуртоў;
  • кірмаш і атмасферныя фота-зоны;
  • майстар-класы па традыцыйных рамёствах і шмат іншага.
Дата і час: 28 верасня (нядзеля), пачатак у 12:30.
Месца: Мінская вобл., Валожынскі р-н, Ракаўскі с/с, хутар Арлоўшчына.
Кошт: 12 BYN для дарослых і 6 BYN для дзяцей ад 6 да 12 гадоў. Дзеці да 6 гадоў і жыхары тэрыторыі могуць наведаць бясплатна.

Даведкі па тэлефонах:
+375 (29) 303 33 34
+375 (29) 303 33 36
+375 (29) 672 72 13