Святкаванне Дня настаўніка ў парку гісторыі «Сула»

30 / 09 / 26

3 і 4 кастрычніка ў парку гісторыі «Сула» пройдзе святочная праграма, прымеркаваная да Дня настаўніка. Гасцей чакаюць тэматычныя аповеды, віктарыны, конкурсы, інтэрактыўныя забавы і частаванне крупнікам і гарбатай.

З 14:00 да 17:00 на Кірмашовай плошчы можна будзе далучыцца да святочнай праграмы, прысвечанай людзям, якія не толькі перадаюць веды, але і дапамагаюць фарміраваць светапогляд, падтрымліваюць і натхняюць.

Акрамя тэматычных актыўнасцяў, з 10:00 да 17:30 на тэрыторыі парку будуць працаваць больш за 30 інтэрактыўных кропак. Наведвальнікі таксама змогуць пакатацца на брычцы і дракаре, калі дазволіць надвор’е.

У рэстаране «Пан Старкі» прапануюць пакаштаваць стравы старадаўняй беларускай кухні, а для тых, хто захоча затрымацца даўжэй, на тэрыторыі парку працуюць гатэлі.

Усе пералічаныя актыўнасці ўваходзяць у кошт уваходнага квітка. Для дарослых ён складае 45 рублёў, для дзяцей ад 7 да 17 гадоў – 25 рублёў. Дарослыя падпісчыкі сацыяльных сетак парку могуць атрымаць зніжку 5 рублёў.

Даведкі: +375 29 613 77 01.