Святкуем Дзень перамогі ў Дукорскім маёнтку

26 / 04 / 25

Дукорскі маёнтак запрашае разам адзначыць 80 год з Дня перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне — светлы, але разам з тым сумны памятны дзень.

Гасцей чакае разнастайная праграма (12:00-17:00):
- курсы радыстаў, супрацьпаветранай абароны, штыкавога бою;
- палявыя шпіталь і кухня;
- макеты і зброя часоў Другой сусветнай вайны;
- газшуцінгавы кулямёт (цір).
  Не забывайцеся, што мржна таксама наведаць аглядную экскурсію па музеі гісторыі сядзібы і вуліцы майстроў (12:00, 15:00). Удзел уваходзіць у кошт білетаў. Папярэдні запіс не патрэбны.

У вольны час прагуляйцеся па цікавым лакацыям маёнтка: брама XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, перавернуты дом, сярэднявечны горад, заасад, выстава рэтра-аўто і Дуб жаданняў.

Калі жадаеце больш аутыўнасці, вас чакае вяровачны гарадок (ніжні ярус), сярэднявечны цір, лодкі і катамараны — за асобную плату.

Кошт квіткоў:
  • Дарослыя - 25 рублёў;
  • Дзеці 7-17 гадоў - 10 рублёў;
  • Ветэраны ВАВ, дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, героі СССР і Беларусі - бясплатна.


Зніжка 10% усім падпісчыкам сацсетак Дукоры.

Даведкі: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64.
Адрас: Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (усяго 30 км ад Мінска).