Сула ладзіць тэматычныя выходныя 13 і 14 снежня, дзе вы даведаецеся пра кухню нашых продкаў пад час зімовых свят — гасцей чакае праграма «Калядныя стравы беларусаў».
Ці ведаеце вы, без якой стравы немагчыма ўявіць сабе святочны стол нашых продкаў на Каляды? Скажаце, што, відавочна, гэта куцця. Але не кожны ведае, колькт відаў куцці было ў беларусаў і ад чаго залежала, менавіта які з іх трэба было гатаваць. Чаму бліны ды аладкі былі такімі папулярнымі, і якім магічным сэнсам надзялялі іх пад час Каляд? Пра гата і шмат чаго іншага распавядаюць у праграме «Калядныя стравы беларусаў».Завітайце ў Сулу за новымі ўражаннямі і ведамі пра культуру сваіх продкаў!
Пачатак праграмы а 14:00. Кошт квіткоў: 15-40 BYN. Падрабязнасці: +375 29 613 77 01


