У Суле для вас падрыхтавалі цудоўную экскурсійную праграму «Калядная спадчына Беларусі», якая скончыцца святочнай вячэрай.
Госці стануць актыўнымі ўдзельнікамі інтэрактываў: прымуць удзел у «Калядным шэсці каралёў», а таксама ў абрадзе «Пячы ката», пазнаёмяцца з чароўнымі персанажамі — і гэта яшчэ не ўсі цікавосткі.
Тым часам кухмістры Сулы прыгатуюць для ўдзельнікаў праграмы святочную вячэру ў самых лепшых калядных традыцыях.
Гасцям, якія замаўляюць святочную вячэру з пражываннем у мясцовым гатэлі, дзённая экскурсія «Калядная казка ў Суле» будзе ў падарунак!
Падрабязнасці (кошт, кантакты) пакінулі ў раздзеле «Афіша». Яшчэ больш цікавых прапаноў вы знойдзеце ў раздзеле «Отдых зимой».