24 і 25 студзеня парк Сула запрашае правесці час па-асабліваму цёпла — у атмасферы сямейна-побытавай культуры Беларусі. Гэта будуць два дні, прысвечаныя таму, што кожнаму з нас блізка: сям’і, пяшчоце, клопату і любові.
Сям’я — гэта наша першая апора, месца, дзе мы вучымся быць добрымі, смелымі і сапраўднымі. Таму і беларуская сямейная традыцыя такая багатая: з цікавымі звычаямі, штодзённымі рытуаламі, мудрасцю і шчырасцю, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
У суботу і нядзелю гасцей чакаюць неймаверна захапляльныя аповеды і інтэрактывы на розных лакацыях парку — вы не толькі пачуеце шмат новага, але і зможаце адчуць гісторыю жывой і блізкай.
Кошт квітка:
-
40 BYN — для дарослых.
-
35 BYN — для сяброў у сацыяльных сетках (1 падпіска = 1 квіток са зніжкай).
-
15 BYN — для дзяцей ад 7 да 17 гадоў.
Бярыце родных за руку, збірайце сям’ю і прыязджайце за ўражаннямі ў Сулу!


