«Таемнае сярэднявечча»: сакрэты мінулага раскроюць на экскурсіі ў Дукорскім маёнтку

24 / 01 / 24

Скончыўся час навагоднiх святаў, але не нагоды для цікавых мерапрыемстваў. Дукорскі маёнтак запрашае на экскурсію «Таемнае сярэднявечча», пад час якой вы пазнаёміцеся з жыццём сярэднявечнага гарадзішча, яго ваярамі і іх зброяй, музычнай культурай і старадаўнім тэатрам. Гэта выдатная магчымасць цікава і незвычайна правесці час.

Экскурсія  «Таемнае сярэднявечча» пройдзе 27-28 студзеня, а 3-4, 10-11, 24-25 лютага адбудуцца дадатковыя экскурсіі для ўсіх жадаючых.

У праграме:

12:00 - знаёмства з беларускай батлейкай, сярэднявечны сюжэт «Дукорскі цмок».
12:15 - экскурс у гарадзішча X-XII ст.: як уладкавана і хто ў ім жыў.
12:45 - ваярская справа: даспехі, зброя, двубой і лучныя выпрабаванні; паслухаем і пакарыстаемся.
13:15 - гісторыя сярэднявечнай казкі: частуемся старажытнымі стравамі каля вогнішча і слухаем расповеды.
13:45 - музычная культура сярэднявечча: на чым гралі і як танчылі.

УВАГА: Аглядная экскурсія па музеі і вуліцы майстроў пачынаецца ў 15:00 (27.01-28.01, 03.02-04.02, 10.02-11.02, 24.02-25.02).

Квіткі:
- да 7 гадоў, інваліды 1,2 груп, ветэраны ВАВ – бясплатна,
- з 7 да 18 гадоў – 10 руб.,
- дарослыя – 20 руб.

Зніжка 10% для падпісчыкаў сацыяльныя сетак Дукорскага маёнтка.

Даведкі па тэлефонах:
+375 (44) 707 77 64,
+375 (33) 357 77 64