Тэатр, гісторыя і жывое слова: культурны ўікэнд у парку Сула

5 / 02 / 26

Запрашаем правесці ўікэнд у творчай атмасферы гістарычнай памяці і нацыянальнай спадчыны ў Суле. Гісторыя тэатральнай культуры Беларусі — гэта захапляльны шлях праз эпохі, традыцыі і імёны, які вам прапануюць адкрыць у межах адмысловай праграмы.

Гасцей чакае пазнавальная і яркая сустрэча з беларускай тэатральнай спадчынай, а таксама інтэрактыўная вандроўка «5000 крокаў беларускай гісторыі» — шпацыр, які дазволіць паглыбіцца ў мінулае краіны і адчуць жывую сувязь з яе культурнымі каранямі.

Кошт экскурсіі:

  • 55 рублёў — дарослы білет,
  • 40 рублёў — дзіцячы білет.

Рэжым працы:

  • 10:00 — адкрыццё парка,
  • 17:30 — завяршэнне экскурсійнага абслугоўвання.

Гэта выдатная магчымасць правесці выходныя з карысцю, адкрыць новыя старонкі гісторыі і натхніцца беларускай культурай.