Тэматычныя выходныя ў Суле: вандроўка «Гісторыя сядзібы Ленскіх»

28 / 11 / 24

Цікавая вандроўка па старонках мінулага запланавана ў Суле на гэтых выходных — разам з экскурсаводам у гасцей будзе магчымасць зазірнуць у тую частку парка, дзе захавалася сядзіба Ленскіх і даведацца пра гісторыю гэтай сям’і і лёс фамільных будынкаў.

Сядзіба Ленскіх — гэта сапраўдная гістарычная каштоўнасць, якую ў Суле беражліва аднаўлялі і збіралі на працягу шмат год, каб захаваць памяць аб гэтым годным родзе.

У праграме:

- вандроўка «Гісторыя сядзібы Ленскіх»;
- аповеды ў музеі Ленскіх;
- міні-квэст «Старажытныя будынкі Сулы».

Не ўпусціце магчымасць атрымаць неверагодныя эмоцыі ад аповедаў пра лёс гаспадароў сядзібы і напоўніць свае выходныя цікавымі падзеямі ў Суле.

Экскурсіі пройдуць 30 лістапада і 1 снежня. Падрабязнасці (кантакты, кошт квіткоў) мы пакінулі ў раздзеле «Афіша»