Цікавыя выходныя: «Гуканне вясны» у Суле

20 / 03 / 25


22 і 23 сакавіка Сула запрашае на цікавае мерапрыемства — «Гуканне вясны». Вы даведаецеся, што рабілі нашы продкі, каб наблізіць сапраўдную вясну. 

Святочныя падзеі пройдуць на Кірмашовай Плошчы Вялікага Княства Сула з 14:00 да 17:00: карагоды для абуджэння Зямлі і абрад павязвання стужачак на галінкі дрэў, майстар-класы па веснавым спевам і па вырабу птушачак (сымбалю вясны), частаванне прасяна-гарохавай кашай па сакрэтнаму сульскаму рэцэпту і чароўнай зёлкавай гарбатай з мёдам.
Калі Вясна пачуе, як вы спяваеце і смяецеся разам, адразу ж захоча далучыцца і прыйдзе на зямлю.

  • Уваходны квіток для сяброў з сацыяльных сетак 30 бел. руб. замест 35 руб.
  • Дзеткам да 7 год уваход вольны,  ад 7 да 17 год - 15 руб.

Падрабязнасці:
+375 29 613 77 01
+375 44 544 54 51