Тыдзень беларускай літаратуры пройдзе ў Суле

20 / 11 / 24

Аматары вершаў і прозы на роднай мове, выдатная навіна! 23 i 24 лістапада ў Суле адзнацаць тыдзень беларускай літаратуры.

Гасцей чакаюць расповеды пра беларускіх пісьменнікаў, паэтаў і беларускую мову, а таксама магчымасць прадэкламаваць свае любімыя вершы беларускіх творцаў! Яшчэ ў праграме — тэматычныя віктарыны з падарункамі на лакацыях.

Не забывайцеся, што кожныя выходныя ў Суле праходзяць аглядныя экскурсіі а 13.00 і а 15.00 для ўсіх жадаючых, а яшчэ гасцям прапануюць катанне на брычцы і дракары і агляд усіх інтэрактыўных кропак.

Падрабязнасці мерапрыемства, кошт квіткоў і кантакты пакінулі ў нашым раздзеле Афіша.