У «Дукорскім Маёнтку» пройдуць інтерактыўныя праграмы для выпускнікоў 4-х, 9-х, 11-х класаў

18 / 04 / 23

25 і 30 мая «Дукорскі Маёнтак» запрашае прыняць удзел у спартыўна-забаўляльнай праграме «Шляхам Рыцара», падрыхтаванай спецыяльна для арганізаваных груп выпускнікоў 4-х, 9-х, 11-х класаў.

Удзельнікаў чакаюць цікавыя выпрабаванні і незвычайныя прыгоды ў падарожжы па сярэднявеччу. Спачатку – пасвячэнне ў рыцары, пасля – рыцарскія двубоі, гульня на спрыт «Пальчатка», стральба з лука; іспыт на моц «Водная пераправа»; кіданне сякер і суліц і нават аблога сярэднявечнага горада.

Ніхто не застанецца без падарункаў: прадугледжаны памятныя прэзенты для кожнага ўдзельніка, для каманд-пераможцаў – спецыяльныя прызы «Дукорскага маёнтка».Пасля асноўнай праграмы адбудзецца святочная дыскатэка.


Праграма будзе праходзіць:

- 25 мая для выпускнікоў 9-х, 11-х класаў (ёсць рэзервовыя месцы)
- 30 мая для выпускнікоў 4-х класаў (яшчэ засталіся вольныя месцы).

Таксама замова дадзенай праграмы магчыма ў іншыя працоўныя дні комплексу. Ёсць магчымасць замовы харчавання і транспарту (аплачваецца асобна).

Кошт праграмы: 700 руб. для групы да 30 чалавек.
Падрабязнасці па тэлефонах:
+375 44 707-77-64;
+375 33 357-77-64.