У «Дукорскім Маёнтку» пройдуць тэматычныя выходныя «Напалеоніка»

3 / 05 / 23

6 - 7 траўня ў «Дукорскім Маёнтку» госці змогуць стаць сведкамі прыгожай рэканструкцыі ваенных падзей 1812 года.

Вобразы ваяроў часоў эпохі Напалеона прадстаўлены дастаткова рамантычна ў літаратуры і мастацтве, дзе нярэдка ўжываецца выраз «апошняя прыгожая вайна». Іх знешні выгляд сапраўды быў яскравым і вытанчаным.

У суботу і нядзелю гасцей «Дукорскага Маёнтка» чакаюць дэманстрацыя дзеянняў пяхоты і кавалерыі, расповеды пра зброю і рыштунак. Таксама усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у майстар-класе па грацыёзных танцах таго часу.

Усе падрабязнасці пра праграму, кошт квіткоў і кантакты для даведак шукайце на нашым сайце ў раздзеле «Афіша».