У Дукорскім маёнтку пройдзе Фэст сярэдневечнай культуры «Задора» - 2024

9 / 08 / 24

Хутка ў Дукорскім маёнтку адбудзецца адна з самых доўгачаканых падзей гэтага лета - Фэст сярэдневечнай культуры «Задора» - 2024.

10-11 жніўня гасцей чакае насычаная праграма на разнастайных пляцоўках: ваярскія турніры, майстар-класы ад рамеснікаў, конныя выступленні, штурм гарадзішча, актыўнасці для дарослых і дзяцей

Свята пройдзе ў атмасферы сярэднявечнага драўлянага гарадзішча на беразе ракі ўсяго ў 30 км. ад Мінска.


Для жадаючых застацца на нач будзе арганізаваны палатачны лагер. Палаткі трэба прывозіць свае. Экалагічны збор з аднаго намёта - 10 рублёў, пры ўмове знаходжання на адным палатачным месцы (3*2 метры).

Кошт квіткоў:

2 дні фэста (10.08-11.08):
- дарослыя - 55 рублёў;
- дзеці 7-18 год - 25 рублёў;
- дзеці да 7 год - бясплатна.

10.08 (субота):
- дарослыя - 40 рублёў;
- дзеці 7-18 год - 15 рублёў;
- дзеці да 7 год бясплатна.

11.08 (нядзеля):
- дарослыя - 30 рублёў;
- дзеці 7-18 год - 15 рублёў;
- дзеці да 7 год бясплатна.


Даведкі: +375 (44) 707 77 64; +375 (33) 357 77 64.

Падрабязнасці праграмы чытайце ў раздзеле «Афіша».