У межах народнага стрыт-арт-праекта «Легенды Мазыра» з’явіўся мурал «Сон-трава».
Такія ўрбаністычныя ўпрыгожванні абнаўляюць гарадскі вобраз, а таксама прыцягваюць увагу да яго гісторыі і культуры.
Мурал стварыў віцебскі мастак Глеб Каштанаў. Рэдкая прыгожая кветка, сон-трава, якую можна адшукаць ў мазырскіх ярах увесну натхніла аўтара ідэі. Згодна павер’ям, гэта расліна адкрывае здольнасці бачыць чараўніцтва вакол, абараняе дом ад пажараў, гаспадароў — ад сурокаў, дапамагае выконваць жаданні.