У гэтую суботу 23 ліпеня адбудзецца кінапрагляд культавага мульціка «Рык і Морці», перакладзенага на беларускую мову.
Прагляд арганізуе суполка «САМі» (творчае кам’юніці беларускай моладзі). Пераклад зроблены некамерцыйным праектам па беларусізацыі твораў масавай культуры і папулярызацыі беларускай мовы «Анібел».
Каб папасці на мерапрыемства, патрэбна зарэгавацца па спасылцы ў профіле суполкі ў Інстаграме. Колькасць месцаў абмежавана. Уваход: данэйшн, 18+. Дрэскод: інапланетны касцюм і мэйкап.
У праграме:
-
прагляд лепшых серый першага сезона на беларускай мове;
-
тайнае галасаванне за лепшы інапланетны лук;
-
прагляд прэм’ернага выпуска 6-га сезона (руская мова ці арыгінал з субтытрамі).
Калі: 23 ліпеня ў 19:00
Дзе: паведамляецца ўдзельнікам асабіста