У парку гісторыі «Сула» пройдуць экскурсіі, прысвечаныя сям’і Ленскіх

25 / 11 / 26

28 і 29 лістапада ў парку гісторыі «Сула» адбудуцца тэматычныя экскурсіі, прысвечаныя сям’і Ленскіх і гісторыі іх радавой сядзібы. Гасцей чакаюць дзве сустрэчы, падчас якіх можна будзе даведацца больш пра жыццё гаспадароў маёнтка, яго аднаўленне і лёс сям’і.

У будынку сядзібы сёння працуе музей з гістарычнай экспазіцыяй, а таксама гатэль, дзе можна не толькі пазнаёміцца з мінулым гэтага месца, але і застацца на ноч, адчуўшы сябе сапраўдным шляхціцам.

Праграма сустрэч:

  • «Старонкі часу і гісторыі сям’і Ленскіх» – аповед у музеі-сядзібе Ленскіх.
  • «Памяць сэрца» – лекцыя пра гісторыю аднаўлення сядзібы і ўз’яднанне сям’і Ленскіх у капліцы «Святая Фамілія».

Гэта магчымасць праз сямейныя гісторыі і лёсы асобных людзей наблізіцца да мінулага, якое і сёння захоўваецца ў сценах старой сядзібы.

Даведкі: +375 29 613-77-01.